РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Бунтуе рошчына ў дзяжы,
Свой хлеб пячэ на сьвята вёска.
Палагаднела на мяжы
Пакінутая мной бярозка.
 
У тартаку вішчыць піла,
Кладзецца першы ўкос на вілы,
Шчыруе дзікая пчала
Над раньняй бацькавай магілай.
 
Прывяла песьня на губах
Ці не таму, што знала страты?..
Шуміць самотная вярба
Яшчэ з вайны ля самай хаты.
 
Пад гэтай даўняю вярбой,
Што не згарэла ў час пякельны,
Мяне атуліць ціхі боль,
Разважыць рупны дзень арцельны.
 
Таму люблю да забыцьця,
Да ўсёабдымнай адзіноты –
Зялёны парастак жыцьця
I разьвітальны звон
                                            лістоты.
 
Люблю ліпнёвы грыбасей,
I ціш палёў, і водар мяты
За тое,
              што няма радней
Тае мясьціны, дзе ўзышла ты.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.