Мне гэтак сьветла на душы, Хоць і захмаран край палескі. Але ў гліняным гладышы Пагодныя ўзышлі пралескі. Клапотна іх ля раўчука, Дзе парыжэлыя сумёты, Шукала матчына рука На сьветлы дзень майго звароту. Як сьвята хутка настае, З плячэй гады зьняла дарога. Цьвітуць настольнік на стале, I падаконьнік, і падлога. Аб тым, што дзень ці два гасьціць I дыхаць тым паветрам сьвежым, Сказаць баюся, бы ўпусьціць Гладыш са шчасьцем беласьнежным.
|
|