 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Жыву сярод глухіх балот. Пад сонцам найвышэйшай пробы Сьвяткую першы свой палёт Пасьля працягпае хваробы. Тут самы лёгкі ў сьвеце сон. Ля кожнай хаты – па бярозцы. I камарыны звон чуцён Аж у другой, суседняй, вёсцы. ...Ды толькі глуш разварушы – Прастор зашэпчацца з ахвотай: Зьбяруцца лекі для душы, Узыдуць зёлкі ад маркоты. Як сьветла ў ліпеньскіх начох! А ў дзён, што высяцца стагамі, Ёсьць стома сьпелая ў вачох I грунт трывалы пад нагамі. Пастух абуджвае сяло, Ды сьпіцца на траве-пярыне, Нібы дарэшты замяло Вось гэтым шчасьцем камарыным, Нібыта ў днях і не было Маіх ні болю, ні адчаю, А толькі гэтае сяло Расло, як дрэвы за плячамі... Што ж гэта сталася са мной, Што адбылося ў гэтым сьвеце З усьмешкай ранішняй маёй, Якой сьмяюцца толькі дзеці?.. Куды нясе мяне жыцьцё? На кім сабралася аблога?.. Няма адказу. Праз усё Бяжыць звычайная дарога.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|