РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ірвёмся ў неабжытае
Адтуль, дзе мы расьлі.
Але вяртае жыта
Дахаты, да зямлі.
 
Там перапёлка плача,
Агні рабін гараць.
Там крэўная задача –
Пасеяць і сабраць.
 
Ідзеш у сьвет ажынны,
Прасторны, трапяткі.
I слухаеш: вякі
Калосяцца, як жыта.
 
Дубовае вядзерца
У Гаўі – для гасьцей.
А кладачка – праз сэрца.
Ідзі па ёй сьмялей!
 
I ў песьні самавітай
Хоць гук любы вазьмі –
Там голас з жытам зьліты,
А значыць – і зь людзьмі!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.