 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Маленькі сябра, любы мой! Тваім сяброўствам я сагрэты... Сваёю чыстаю душой Ты зразумеў душу паэты, Мне слоў звычайных не стае, Каб перадаць мае пачуцьці... Гляджу на забаўкі твае, І думка рве гадоў акуцьці. Лістаю дні, гады свае; І прада мной, бы на экране, Маё маленства паўстае І болем сэрца маё раніць. Я шчасьлівейшы быў, як ты, Ня меў хоць забавак і цацак: Я мог – дзіцёнак беднаты – Прыродай роднай забаўляцца. Я піў Радзімы пах лясны І сьпеў птушыны на сьвітаньні, А ты, у дні свае вясны, – Атруту горкую выгнаньня. Таму і думкі ўсе мае, І сэрца боль мне смуціць, І слоў звычайных не стае, Каб перадаць мае пачуцьці.
30 IV.1946 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|