РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Цяплейшых промняў сонечныя стужкі
Ужо ў стажкі прыбрала сенажаць.
Вось шумна парассыпаліся птушкі,
Ці ўсе яны нанова празьвіняць?
 
Ляжаць вакол багатыя загоны,
I бочкі мокнуць, каб прыняць дары,
Зьбіраецца для гэтага зялёны
Смарагдавы лісточак у двары.
 
Вартуе сонца важкія антоны,
Хтось прасушыць
                                        паслаў льняны сувой.
I самай сьвежай выпечкі батоны
Чакае самы раньні сырадой.
 
Так сьветла і завозна у прыродзе!
Грыбною цішай дыхаюць бары...
I сумна, што гурмою на зыходзе
Вясёлыя у вёсцы шкаляры.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.