РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Памяці Еўдакіі Лось
Психея. Ласточка. Душа.
А. Ахматова1
Ані кропкі, ані коскі,
I дарожанька – адна.
Нелягічна! Вы з той вёскі,
Што завецца Старына.
 
Анямела вечарэюць
Вочы руж і хрызантэм.
А да старасьці яшчэ Вам –
Столькі вершаў і паэм!
 
Плача неба над сталіцай,
Як жалобная струна.
А у вёсцы – касавіца.
Медунее Старына.
 
Вось бы Вам туды зьявіцца
(Бо й сынок – чым не касар!),
Нахадзіцца, надзівіцца
Ў тры дарожанькі запар.
 
Краскі Вы б знайшлі якія
Ды наткалі б палатна,
Доня, Дуня, Еўдакія
Зь ціхай вёскі Старына!..
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.