РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сустракаемся так рэдка.
Нават сьвяты
Убаку ад нас жывуць, як хутаркі.
Прывязі – прашу –
Шыпшыны мне і мяты,
Гаварок палескі наш негаваркі.
Пашчыруем
Пад нягаснучым сузор’ем
Ціхай песьні,
У прыпеўцы,
У жальбе...
Прывязі мне
Крышку нашага надвор’я,
Што бывае на вясельлі і сяўбе.
Запрашаю...
А самой вось не сядзіцца,
Зь цёмным борам,
З чыстым полем гавару.
П’ю халодную ваду,
Нібы вадзіцу
На зажынках у сьпякотную пару.
Як даўно
Мы разьмінуліся!
                                      Ды самі
Носім горкую
I ціхую віну.
...Бачу –
                  там ідзеш зялёнымі лугамі
У кашулі
З найтанчэйшага ільну.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.