РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я дыханьнем цябе абаўю,
Зьберажы гэты промень, і лета,
I жаноцкую рэўнасьць маю,
За якой – чысьціня на паўсьвету.
 
Я ня кінуся шчасьця шукаць,
На самоце галубіць патоля.
Буду мудра і сьветла маўчаць,
Як бярозка між чыстага поля.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.