РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сянцо каля гумна...
Кашуля-вышыванка...
Прасілася сама
Да чарачкі сьпяванка.
 
«Ой, жаль, жаль...» –
I п’ецца, і пяецца.
А чарачка – крышталь,
Упусьціш – разаб’ецца.
 
Што да каго каму!
Вядзе, гудзе бяседа.
Цалуе кум куму,
Кума – свайго суседа.
 
Вясёлай гаманой
Вясельлейка запіта.
...А чаркі ні адной
На шчасьце не разьбіта.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.