РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Марыі Захарэвіч
А зь якога ж падвор’я
Шчасьце з дробнай сьлязой?
Маша, вёска Надвор’е –
Тысяч сем пехатой.
 
Можа, глянуў бы ўраньні
Хоць праменьчык скупы...
Маша, вёска Каханьне –
Дождж празрысты сьляпы.
 
Між купчастых сасонак,
Дзе палын і мурог,  –
Да тваіх Навасёлак
Шлях зваротны пралёг.
 
Рыпнуць стоена дзьверы,
Зіркне кухні абрыў...
Твой глядач у партэры,
Што ён цяміць пра ўзрыў
 
Скупа выданай ролі
(Уваходзь і жыві!) –
Не на сцэне – на полі
Прынароднай любві.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.