РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ня думаць: скончыцца Яно,
Аціхне на хвілінку,
Спадзе пад ногі палатном
На суравым прыпынку.
 
Вось незамглёны воблік мой
У высакосны будзень,
Як доказ горкай праўды той,
Якімі ўжо ня будзем.
 
Але і там, дзе сосен шум, –
Я буду сьніцца маю
За гэты боль, якім пішу,
За той – якім кахаю.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.