І сямейнай картай бітая, І дарогай стаўпавой, Друг мой любы, на адкрытую Разгамонімся з табой. Сьвет для шчасьця не заслонены, Ды скупы, як і здавён. Чую сэрцам: забаронены Мне твой радасны палон. Ой круты расстаньня бе- ра- жок, Але горач не ўтапіць. Колькі раз я памірала ўжо, Засталося толькі – жыць.
|
|