РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Чым пачыналася яна,
Дарожная аповесьць,
Чыя была у ёй віна,
Чыя гучала споведзь?
 
Была сьвяточнай далячынь,
Як за вакенцам – раньне,
Як на маім зямным плячы –
Цяпло твайго дыханьня.
 
Ірваліся істужкі рэк
Пад сховай апаўночы.
Былі на міг, а ці на век
Вачам адкрыты вочы...
 
Запомніць праз туман-імжу
Кароткую аповесьць,
Нібы на нітачцы дажджу –
Сярэбраную споведзь.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.