 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Адчайна-малады, Ты п’еш па-веснавому Палескія сады, Вішнёвых дзён аскому. Ня сьніцца тратуар. (Яшчэ й гасьцінец-бацька!) ...Ляглі шляхі на твар, Няпрошана, зьнянацку. Ступаю на зямлю I чую: звоняць рэкі Сьвітальнае – «люблю», Вянчальнае – «навекі». Там Прыпяць не сплыла, I не зьвяліся зёлкі, I грэшнага сьвятла Рассыпаны асколкі.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|