 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Яшчэ расьці маёй трывозе I не любіць – на паўкрыла. Убачу маму на дарозе У шуме жытняга сьвятла. I покуль гэты поўдзень сьпелы Дым тарфяны не завалок, На зрэзе дня – рамонак белы I пасівелы васілёк. Снуецца беглая сьцяжына – Апошні зьбег майго сяла. Гнязьдзечка птушкі і ажына – У шуме жытняга сьвятла. I покуль дыхае планэта, Не вынішчаецца датла Душа народа і паэта У шуме жытняга сьвятла.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|