 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Непрадбачна журыцца мой верш, Ты яго ужо не прачытаеш. ...Як глыбока, Грыша, ты жывеш: Ні вакон, ні вуліцы ня маеш! Разьвітальнай доўжыцца шашы. Эх, якое-не-такое лета! Сьветлая дарога ў Дамашы – У чаканьні сына. I паэта. Ты ў якой быліннай старане? Шлях дажджом палынным акрапіла. Мо зь сівой гіІсторыі Шыпіла Ці Ігнат Буйніцкі скажа мне? Горкі вецер. Вечаровы дым. Сьмех зьвініць дзіцячы, як шумёлы. ...Здрыгануся: воблікам тваім Кропелька твая бяжыць са школы.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|