Застыне промня боскі дух На тваім рукаве. Гасьцінны дворык наш прыглух, А музыка – плыве. Цішэй у доме з той пары, Журбу не наталіць. Сьцюдзёная, вада ў вядры Ўсё ж музыкай шуміць. Суседа стрэну, што з табой Браў грозны перавал, – I захлісьне зь перадавой Мэлёдыі абвал. Дачую птушку за ракой, Ці вецер зашуміць, – Пусты самотны мой пакой, А музыка – шчыміць.
|
|