Можа, камусьці тыраж да зарэзу, Пухлыя сьняцца тамы. Вера Сямёнаўна, хочацца бэзу Ў гордым маўчаньні зімы. Цуд, а ці корань з палескага краю Вашай душой уваскрэс? Не дачакаюся дзіўнага маю: Сьніцца і мроіцца Бэз! Век наш касьмічны – сьпешка і гонка. Ды разьвярэдзіць да сьлёз Белай надзеяю – белая гронка. А ў фіялетавай выбухне лёс. Сочыцца, хлынуў ракою, ліецца Студзеню наперарэз – Божа, як ломіцца ў вокны і ў сэрца Сэрцам раскрылены Бэз!
|
|