 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Не назавём – само не назавецца Ні азярцо, ні твар, ані – вякі. ...Ці знаеш ты, як рыфма цяжка тчэцца, Як рвецца песьня – часта! – на шматкі? Калі рыпяць з духмяным сенам санкі А ці вясну гукае журавель – Я думаю: якой была б сялянкай I падала б спакойна у пасьцель! Вось на парог радзімы павярнуся: Шчыруе мама. Бульбачка кіпіць. Ды ведаю – на песьні захліпнуся. I знаю: долі мне не абхітрыць.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|