 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Мне б яшчэ на хвілю запыніцца, Дзе прастор агучвае сініца. Скрушна абарвалася «ало?..». Колькі буду жыць – Датуль журыцца I ў начы трывожнае маліцца На тваё высокае сьвятло. Вось і надышла, нібы расплата, Адзінота. Будзе мукай сьвята Тое, ад якога сьпеў вяду... Адцьвітае бэз. I вяне мята. Мілы, гэта скруха вінавата У сьвятых бярозак на віду. Пах сунічны. I зязюлі сьлёзка. Куст шыпшыны мне сягоньня цёзка. Брат – халодны месяц у палях. Я пішу табе. Між намі – позна. I зіма завеяю марознай Замятае самы дольны шлях.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|