 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Халодныя абцасы Разьбіваюць сьвятло ў лужынах. Больш-менш, больш-менш. Сьвятло грэецца. У цыгарэтнай фігурцы, У запальнічцы, Якая вандруе, Каб асьвятляць новыя і новыя вусны. Сьвятло грэецца Ў штучным агні, У фіранках з дыму. Бруднашчокае – У пыльных фарах машын. Безгалосае – Апранутае ў сьвяцільнікавыя строі. Голае – У тваіх зрэнках. Сьвятло грэецца, Не сьпяшаючыся, Нібыта ўцяміўшы: Агонь – гэта агонія.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|