РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
450
Дануце Бічэль

 
Добры дзень, дарагая, харошая,
маладзенькі праменьчыку наш,
заварожана разам з Каложаю,
ганаровая Нёмнава страж.
 
Ноччу цьмянаю зоранька сьветлая
тым, хто ў цемры, ў бяспуцьці, – маяк,
беларуская, тысячалетняя,
ў кожнай песьні, бы Нёман, свая.
 
– Ві з праменьняў сваю недавітую –
з хвойным пахам жывучай смалы –
залатую, пасажную нітачку
на падарак каханай зямлі.
 
Кіне месяц у Нёман па зорачцы,
потым выбежыць сам на папас.
Хай прадзецца табе, няхай творыцца –
яшчэ скрыні ня поўныя ў нас...
 
1965
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.