Наша доля нас ня знае, Жыцьце наша – ноч і цьма. Жар улетку нас даймае, Цісьне холадам зіма. Не красуе наша ніва, Луг ня цешыць нам вачэй. Гне к зямлі нас праца жыва I ў труну кладзе дзяцей. Наша жыцьце не вясёла... Ноч і цьма на нас ляглі. Нашы хаты, вёскі, сёлы Сівым мохам абрасьлі. Нашы сьлёзы незьлічоны, З нас крывавы льецца пот... Люд забіты, люд хрышчоны, Абяздолены народ!..
|
|