 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ветры вербу сівую нагнулі ясным гольлем ажно на пясок. Гэдак доля стан мае матулі пахіліла ў дробны аблучок; горам у ніз апалі гольлі-крыльля, дагараюць сумна над дзярном, без пары і ты лягла бясьсільна на дарозе стоптаным сьцяблом. Галавы цяжкае не падымеш, сэрца слабне, ногі хочуць млець, і скрозь сьлёзы сумнымі ачыма жаль на неба срогае глядзець. Гдзе малітвай ласкі ня ўпросіш, не прыклічаш помачы ў бядзе, аж травой падцятай на пакосах на шляху скрываўленым упадзеш. Пахіліўся квола над ракою вярбы ціхай перагнуты стан, быццам нехта сэрца супакоіў, боль замовіў незажытых ран. Гэй, шуміць вада, пераплывае сіняй стужкай з гораў і далін, а вярба старушка дакранае шоўкам косаў ажно да зямлі.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|