РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Вальжына Морт
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Калыханка
Мара – ня быць абароненым
Ад сьмерці.
Ціха вуснамі вусны
Згрэбсьці.
Сьпі, дзіцятка, сьпі...
 
Мовіць словы,
На якія можна адказаць
Толькі маўчаньнем,
І кідаць іх
Па начах мне.
Сьпі, дзіцятка, сьпі...
 
Мы надта маладыя, каб жыць,
І старыя, каб ісьці на вайну.
Наш занятак –
Хутчэй астыць.
Наша справа –
Пайсьці ка дну.
Нашая ганьба –
Нашая слава.
Нашая страва –
Нашая мара –
Ня быць абароненым
Ад сьмерці.
Ціха вуснамі вусны
Згрэбсьці.
 
Ну, і добра.
Ну, і ладна.
 
Сьпі, дзіцятка, сьпі...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.