Выйшаў бусел на балота, Па калені ўвяз. — Працягніце, жабкі, Лапкі — Пацалую вас. — Крум-крум, крум-крум, Крум-крум, крум-крум,— Жабкі у адказ,— Адчапіся, страшны бусел, Не палохай нас. Есці ўжо табе ахвота — Соладка пяеш. А як выскачым з балота, Возьмеш праглынеш. Ходзіць, ходзіць, Маршыруе Бусел: — Кля-кля-кля,— Я спачатку пацалую. Праглыну пасля.
|
|