РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Недзе там, паміж дрэваў крылатых,
дзе мая не даносіцца весьць,
тужаць вечарам родныя хаты.
Вось бы там на хвіліну прысесьць.
 
І душой, пакалечанай горам,
прабіваючы цемру і сінь,
празь дзікія чужыя прасторы
ўбачыць землю, дзе ходзіць мой сын.
 
...Усё стрываю, хоць сэрца і просіць
адпачынку пад мук і тугі.
Злосны вецер над тундрай разносіць
гэтых мрояў ружовых кругі.
 
1953
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.