РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Блаславеньне
Будзь сьмелым, мой саколе мілы!
Куй шчасьце Радзіме ў баю.
Я сэрца табе падарыла
за сьветлую мэту тваю.
 
За мужныя карыя вочы,
за веліч нястрыманых мар.
І лёс аддала свой дзявочы
табе, як жаданьне, як дар.
 
Будзь сьмелым, шануй мае сьлёзы,
зь якімі праводзіла ў бой.
І помні: у пургу і марозы
я крочу ў змаганьні з табой.
 
З табой, мой каханы, адзіны,
з табой, мой змагар дарагі.
З табой я хачу ўзьняць над Радзімай
сьвятой перамогі сьцягі.
 
1953
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.