РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Вы і я – гэта словы і словы
сярод тундры, як белая сьмерць.
Яны іскрацца ў сьцюжы суровай,
ды ня могуць як сьлед абагрэць.
 
Толькі блудзяць па лягеры цені.
Думы казку сустрэчы прадуць.
О! ня кліч маладых летуценьняў,
у марозную ноч не прыду.
 
Не прыцісну распаленых вуснаў
ў забыцьці да блядога чала,
бо сваёй дарагой Беларусі
ўсё, што ўсэрцы, даўно аддала.
 
Ці ж магчыма палярнаю ноччу,
сярод гэтых бязьмерных сьнягоў,
ўсё аддаць аднаму Васілёчку,
калі столькі ў бядзе Васількоў?
 
1953
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.