РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ах, шчасьце наша – шчасьце без сустрэчы!
Разьвеяў вецер ясныя хвіліны.
Мяне абняў шахцёр шыракаплечы,
цябе, магчыма, заўтра – балерына.
 
А недзе ў мроях, раненых, крылатых,
што аб дроту сплець густую,
сьвятыняй ціхай існавала хата...
Разьвеяў вецер, сёньня не існуе.
 
Не ўсьцярог мо гаспадар парога,
ці гаспадыня страціла давер'е,
ці свайму шчасьцю, пасланаму Богам,
мы зашырока адчынілі дзьверы?..
 
Трымаюць рукі іншыя далоні,
другія вусны вочы мне цалуюць.
І толькі сэрца ... сэрца на сутоньні
таго шукае, што ўжо не існуе.
 
Ах, шчасьце наша – шчасьце без сустрэчы!
Разьвеяў вецер ясныя хвіліны...
Мяне абняў шахцёр шыракаплечы,
цябе, магчыма, заўтра – балерына.
 
1954
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.