Гэй вы, смутныя, Гэй вы, бедныя, Мае мілыя Сябры-згнаньнікі! Ці вы сіраты У сям’і людской, Што глядзяць на вас Вокам ворагаў? Ці разбоем вы Даставалі хлеб, Што караюць вас Горш за злодзеяў? Або ў вас няма Сілы, розуму, Што прытулкі вам Пазачынены? Ці то сэрца ў вас Цьвярдзей каменя, Што ад вас браты Адракаюцца? Не! Душа у вас, Сэрца – добрыя, Думкі чыстыя, Мысьлі ясныя! Толькі вам няма Долі-радасьці. Сіла цёмная Вас прыціснула. Гэй, выгнаньнікі, Сябры любыя, Да канца, браты, Будзьма цьвёрдымі!
|
|