Цесна камэра, як клетка, – Вузкі ход праміж дзьвюх нар; Пры вакне жалеза сетка, Над дзьвярамі «каляндар», Разьлінеены ў радочкі, Ды «буфет» зь пяці дасок. У павуцьці ўсе куточкі, Ў пыле кожны вугалок. Два ваконцы, дзьве рашоткі, Два цабэркі для вады; Столік, вузкі і кароткі, Сеньнікі у два рады. Абабіт пабел усюды, А праз столь цячэ вада. Ў закарвашках зьвярок руды, Клоп і ўсякая брыда. Пахне потам чалавечым... Цяжкі, сьпёрты, кіслы дух. Рана ўстанеш – дыхнуць нечым, Проста вешай хоць абух.
|
|