 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
1 Болей за ўсё мне падабаюцца мужчыны не прыгожыя, не высокія, не дужыя і нават не добрыя, а - з кветкамі. Ён ужо прыгожы: закаханыя не бываюць непрыгожымі. Ён ужо высокі: каханне высока ўздымае яго. Ён ужо дужы: здольны пераадолець усё. Ён ужо добры: вас пакрыўдзіў калі - небудзь мужчына з кветкамі? І няхай нават ён ніколі не заўважае мяне, жанчыну, я прабачаю, я разумею: я - не ягоная жанчына, і кветкі ягоныя - не для мяне. Але я шчаслівая шчасцем ягонай каханай, бо маю надзею: і да мяне прыйдзе аднойчы мой адзіны мужчына з кветкамі...
2 Некалі марыла, што ў мой дом прыйдзе мужчына з кветкамі... Прыйдзе адзіны каханы мужчына з чыстаю белаю ружаю, ці з не зусім белаю, як першы снег, а з лёгкай жаўцізной расстання. Але ён, мой адзіны каханы, не ведаў, што жанчыне неабходны кветкі, як паветра, як сон, ня ведаў, што кветкавую пяшчоту належыць аддаваць адной - адзінай жанчыне. Затое ён добра ведаў, колькі каштуюць кветкі, і не ведаў, колькі каштуе шчасце. Ён быў бедным і бедным застаўся. Я ж маю тое, пра што марыла: у маім пакоі ў крышталёвай вазе стаіць цудоўная белая ружа з пяшчотнай жаўцізной расстання. Яе прынёс для мяне мужчына, які прайшоў праз здраду і застаўся верным. Ён варты таго, каб я прыняла ягоную белую ружу.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|