 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Зь якой такой няроўнае натуры І ў чым бы чалавек ні награшыў - Мяне хвалюе масавасьць культуры, Як масавы, зацюканы пашыў. У век, дзе кроўны сьлед ад амбразуры, Ад возера крывавага Пралік - Мяне бунтуе масаваць халтуры, Дзе што ні чаравік - то кроўны цьвік. Якая ж ты, народнасьць а ці раса, Што ўжо ідзеш сама сабой на звод? Мяне само трывожыць слова "масса", Якое замяняе ўжо - народ. Прыдурак рэкне у кутку: "Авохці!" Дык да якой жа, іншае пары - І масавыя зборышчы, і локці, І масавых інтрыжак кіпцюры?! У лавеласе сьвет, нібыта ў касе, Якой даўно жыруе хітры век... Хоць месу закажы па гэтай масе, Каб уваскрэснуў проста чалавек!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|