 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Льецца Нёман паміж гораў, Поўны сілы і красы, У далёкія прасторы Гоніць воду празь лясы. Гой ты, Нёман, наша рэка! Поіш ты і корміш нас, Бедну чайку чалавека Ты з сабой насіў ня раз. А вясною на прасторы Дуб стары сярдзіта гнаў I насіў ты крыгаў горы, Луг і поле затапляў; Разьліваўся па ракітах I займаў і лес, і гай... Даўгавязы плыт за плытам У далёкі нёс ты край. Колькі раз рыбацкі човен На грудзёх тваіх гуляў!.. Гой ты, Нёман, быстры Нёман, Колькі дум ты мне нагнаў! Чуў ты смутак горкай долі Свайго сына-мужыка, Чуў ня раз у чыстым полі Плач і сьлёзы бедака. Ў ціхі вечар над табою Дудка плакала ня раз, I кацілася сьлязою Песьня ў раньні летні час. А на беразе пад дубам, Ў ночку цёмную, рыбак Сьпаў ня раз пад мокрым лубам, Гнуўся з холаду, бядак. А у буру вецер кветку Да грудзей тваіх схіляў I ў табе касец улетку Пот крывавы абмываў. Над табою месяц круглы Ў ясным небе ціха плыў, I з табой высокі, смуглы Лес ціхутка гаварыў. Перарэзаў край ты родны Беларуса-мужыка... О, наш чысты, наш свабодны Нёман, быстрая рака! Ты цячэш далёка, знаю, Зь веку ў век і з году ў год. Раскажы ж другому краю, Як у нас жыве народ.
1906
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|