 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Багачы і панства, Нашы «дабрадзеі»! Мы на суд вас клічам, Каты вы, зладзеі! I на грозных межах Часаў пераходных Сьмела вас пытаем, Прагных і нягодных: «Чыімі рукамі Вы дабро зьбіралі? На чые вы сьлёзы Дабрабыт куплялі? I за што, скажэце, Палкамі нас білі, Секлі-катавалі, Голадам марылі? Ласкаю ж чыёю I з чые вы працы Замкі збудавалі, Пышныя палацы? Ўсё ад нас забралі, А што нам далі вы? Чые нудна ў полі Так марнеюць нівы? Вузенькаю ніцьцю Чые йдуць палоскі? У чыім то жыце Многа так бярозкі? Каму адвялі вы Пусташы, каменьне? Хто з свайго засеву Не зьбярэ насеньня? Чые гумны, хаты Гнуцца сіратою? Чые сьлёзы льюцца Кожнаю парою? I чыя скацінка Сохне ў пустым полі? I як гаспадар той Гіне у няволі? Чыя песьня-скарга Ў неба йдізе дакорам, К месяцу, і сонцу, I к далёкім зорам?» Багачы, і панства, I ўсе вы брадзягі! Ўбок з дарогі, каты! Бойцеся сярмягі! Ўжо даўно вяроўкі Вас, паны, чакаюць, I па вас асіны Сьлёзы праліваюць.
1906
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|