Сьлёзы людскія, сьлёзы людскія! Вамі абмыты загоны зямлі, Вы паласкалі мужычыя нівы, Вы палівалі сухія палі! Падалі градам на вузкія сьцежкі, З пылам мяшаліся, з дробным пяском, Тайна ліліся, адкрыта ліліся, Падалі долу гарачым дажджом. Сонца сушыла, вятры абвявалі, Бачылі зоры вас, бачыла цьма... Дзеці нягоды, о сьлёзы людскія! Ліку няма вам і меры няма.
1907
|
|