РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Якуб Колас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Песьні вясны
Песьні ў полі, шум і гоман.
Ну ж і выдаўся дзянёк!
Сьнег на дзірах, лёд надломан,
I сьпявае ручаёк:
 
«Гэй, сябры, гэй, ручаёчкі!
Дружна разам пабягом.
Гайда, гайда ў сьвет, браточкі,
К тым шырокім берагом!
 
Людзі-волаты! Глядзеце,
Колькі гонім мы вады,
Бо яднаньне – сіла ў сьвеце,
Хто ж дужэй ад грамады?
 
Мы дарогі ў полі знаем,
Не заблудзіць там вада –
Знаньне – сіла! Мы гукаем:
– Гэй, за намі, грамада!
 
Мы імчым, мы гонім воды,
Затапілі мы брады.
Дружнасьць – першы крок свабоды,
Згода – сіла грамады».
 
19.I.1909
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.