РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Якуб Колас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
У бярлозе ты радзіўся,
На мякіне гадаваўся,
За скарынку хлеба біўся,
За капейку мардаваўся.
 
I жывеш ты, як скаціна,
Ўсякіх злыдняў корміш многа.
Ад пакуты гнецца сьпіна,
I ня бачыш ты нічога.
 
О, каб вочы прасьвятлелі,
Каб на вушы быў лягчэйшы,
За быдля б цябе ня мелі,
Сьцежкай ты б ішоў прасьцейшай!
 
1909
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2023. Беларусь, Менск.