РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Якуб Колас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Покліч
Гэй, чуеце, хлопцы? Дзе вы, адкажэце?
Разьвеяны ветрам па беламу сьвеце.
 
Па ўсіх вы куточках маўчком распаўзьліся,
Ад думак даўнейшых сваіх адракліся.
 
Забылі вы песьні пра вольную волю,
Змаганьне за шчасьце, за лепшую долю.
 
Адсьпевана песьня, бязьсьледна прапала,
Бо хлеба скарынка язык вам зьвязала.
 
I нізка прыгнула вас першая бура, –
Ацесьліва, хлопцы, знаць, ваша натура.
 
І тыя ярэм’і, што вы асьмяялі,
Вы зноў жа пакорна на шыі паклалі!
 
Ці чуеце хлопцы?.. Адказу ня маю
І вечны пакой у турме вам сьпяваю.
 
1909
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.