РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Якуб Колас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На пераломе
Дні бягуць ды бягуць,
Вянуць краскі ў палёх,
Жоўкне лісьце, трава,
Моўкне сьпеў па лясох.
 
I часьцей ды часьцей
Хмурыць неба свой твар,
Рэдка сонца глядзіць
З-за туманаў і хмар.
 
Азірнешся вакол –
Глуш, маркота і ціш,
I з нудою на ўсё,
З горкім смуткам глядзіш.
 
I ня ведаеш сам,
Чаго жаль спанаваў,
Як бы часьць самаго
Ты навек пахаваў...
 
Дні праходзяць, бягуць,
Карацеюць яны.
З кожным днём далей мы
Ад жыцьця, ад вясны.
 
1910
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.