РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Якуб Колас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Тры жаданьні
Хочам мы зямлі і хлеба,
Цяжка торбу нам насіць,
Не дае яго нам неба,
Слоў няма нам больш прасіць.
 
Хочам сонца мы і сьвету,
Цяжка нам хадзіць сьляпым,
Цяжка жыць нам без прывету,
Як бы проклятым якім.
 
Хочам мы жыцьця і волі,
Цяжка нам насіць ярмо, –
Не спадзе яно ніколі,
Не спадзе яно само.
 
1911
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.