 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Знае толькі Бог адзіны, Як мне любы лугавіны І родныя межы, Стужкі поля і дарогі, Пустак немыя разлогі І курганы-вежы; Як мне мілы тыя хаты, Дзе красуе мох калматы На старэнькай стрэсе; Гоман вузкіх ніў у полі, Скібы жоўтыя і ролі, Пташак сьпеў па лесе. Знае Бог адзін, як мілы Мне мужычыя магілы І той крыж драўляны, Пад каторым косьці тлеюць, Дзе бярозкі зелянеюць І на дол пясчаны Майскім ранкам сьлёзы роняць, І галінкі ціха клоняць І шумяць маркотна. Там я вырас, ўзгадаваўся, Дзе спрадвеку заснаваўся І бруіць дрыготна Жаль вялікі і пакута, Дзе пануе гора люта І нуда разьліта. І я зросься з гэтым горам, Як віхры-вятры з прасторам, Як з загонам жыта. А як песьню засьпяваю Аб зьнішчовым гэтым краі, Я ня волен над сабою: Сьпеў мяшаецца зь сьлязою, Плачам аддаецца. Няхай стогне, няхай плача, Покуль жыцьце стане йначай І скрозь цемрадзь і гушчары, Нібы сонейка праз хмары, Сьвет нам не прарвецца.
1914
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|