Вобраз мілы, поўны чараў, Маладой вясенькі мараў, Гожа з прошласьці ўстае І з чароўнай нейкай сілай Мігатнецца казкай мілай, Ў сэрцы радасьцю снуе... Ой вы, сьветлыя ўспаміны Аб дзяньках маіх дзяціных, Перабытых часаў ніць! Ой, вяліка ваша ўлада! Вамі сэрца поўна, рада, З вамі люба гаманіць. Мо затым і жывяцё вы, Каб разьвеяць сум жыцьцёвы, Тугу-жальбу адагнаць? Вобраз мілы і далёкі Ў сэрцы кінуў сьлед глыбокі, Ціхай жаласьці пячаць; І цяпер скрозь змрок халодны Ўстане гэты вобраз родны, Шчасьцем душу ўскалыхне, Потым смуткам адгукнецца, Ціхім жалем пранясецца І ў глыбінях патане.
1915
|
|