 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Шапнуў ён: «Мілая, ну глянь, хоць разік глянь!» Яму з дакорам я прамовіла: «Адстань!» А ён са мной астаўся. За рукі ўзяў мяне, у вочы мне зірнуў. «Пакінь!» – сказала я. Ён вокам не змаргнуў І толькі пасьміхаўся. Да вуха мне прыпаў, крануўшыся шчакі. Абурана сказала я: «Ах, стыд які!» Ды стыд яму ня стаўся. Ён кветачкаю мне аздобіў валасы. «Якая ж мне карысьць ад гэтае красы?» І тут ён не крануўся. І зьняўшы мой вянок, пайшоў ад мяне проч. Я плачу, думаю аб ім і дзень, і ноч – Ах, хай бы ён вярнуўся!
1925
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|