 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сыну
Ты не тужы – мінецца восень, Імжа расьсеецца, як дым, І усьміхнецца неба просінь У ясным сонцы веснавым. Зноў зацьвітуць лугі, даліны, І атрасуць свой сон лясы І ў гоман радасны птушыны Свае далучаць галасы. Адзенуць новую адзежу Дубы, сталёвыя камлі, А хмаркі неба замярэжаць, Усплыўшы ціха з-за зямлі. Клубочкі іх зьбяруцца ў хмару, Над полем спусьцяць свой паром, І па нябеснаму абшару Абход свой зробіць першы гром. З табой і мы ў свае абходы На рэчку пойдзем, пад дубы, Або пад добрую пагоду Цішком пацісьнем у грыбы. Чаго мы толькі не сустрэнем! Якіх ня ўчуем галасоў У лесным звонкім сутарэньні Між пышных хвой і верасоў! Агледзім там барок знаёмы І не мінём сваіх лужкоў; І мы, вясёлыя, дадому Прыцягнем кош баравікоў.
1939
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|