 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Схіляецца дзень к надвячорку. Ў зьняменьні стаяць тапалі І слухаюць песьню-гаворку Арыкаў ташкенцкай зямлі. А колькі іх тут – і ня зьлічыш, І мера ня мерана ім: Двор кожны і кут маляўнічы Ім рады, як дзецям сваім. Скрозь сетку лісьцянай адзежы Паказвае сонца свой твар, А я пазіраю на межы, Дзе захаду грае пажар. У сьпёртым паветры заслонай Зьвісае над горадам пыл, А захад – празрыста-чырвоны, Ня жывіць ён хмар – няма сіл. Сухое узбэкскае неба Скупое на дождж і на гром, І цешыцца марна ня трэба, Што новы дзень прыйдзе з дажджом. Што громы душу мне ўзьвяселяць І ўзрадуюць хмары мой зрок: У чыстай прахладнай купелі Ня ўмыецца заўтра дзянёк. І я ў засмучэньні і ў болю Гадаю аб краі сваім І шмат бы сказаў, ды даволі: Мне смутак есьць вочы, як дым,
1943
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|