 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Памяці друга
Каля Купалавай пасады Упёрся топаль у вароты. І думаў Янка, як даць рады, Каб не было яму згрызотаў. Пад тапалёваю паветкай Ляжалі градкі, зьзялі ружы. Расьціў на клумбах Янка кветкі, Пясьняр наш дбалы і дасужы. «А топаль грузны і гузасты, І жыць яму, як бачна, мала: Яму даўно ўжо гадоў за сто», – Так разважаў з сабой Купала. І страх часамі браў паэта, Што вецер дрэва ў сад паваліць І будзё кветкам песьня сьпета У шуме-громе сьмертнай хвалі. І вось прыйшлі дні злой навалы: Асірацелі паркі, плошчы, Згарэлі сад і дом Купалы, І сам ён – блізкі нам – нябожчык. І Менск, як труп, адны руіны, Дзе ў мёртвых сьценах вецер сьвішча. А топаль, волат-сіраціна, Стаіць на варце папялішча. Ды горад мы з руін падымем, Успыхне радасьць зноў над краем, І песьняра сьвятое імя Навекі ў сэрцы захаваем.
1945
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|