Ялінку выкінулі за адрыну. Яна ляжыць ва ўладзе ціхіх дум. На голкі жоўтыя пушысты, сіні Зьлятае сьнег і навявае сум. Цяплілі ўчора сьвечкі ёй вітыя, А сёньня аддалі яе сьнягам... Блішчаць дажджу віточкі залатыя, Забытыя на голках тут і там. Ляжаць, вядома, нудна за адрынай, І сумны сьвет праз сьнежную імжу. Адное засталіся успаміны: Віточкі залацістага дажджу. Але яна сьвядома ганарыцца І доляй, і чарговасьцю падзей: Хай жоўтая, хай ападае гліца – Яна жыве яшчэ ў душы дзяцей.
1957
|
|